У паведамленьні гаворыцца, што візыт адбудзецца на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
«На парадку дня візыту — сустрэча лідэраў дзьвюх краін у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе дэлегацый. Таксама адбудзецца шэраг важных сустрэч прэзыдэнта Ўкраіны з амэрыканскімі чыноўнікамі. Як плянуецца, прадстаўнікі Ўкраіны і ЗША падпішуць шэраг дакумэнтаў. Праграма візыту разьлічаная на некалькі дзён і ахопіць шэраг гарадоў на Ўсходнім і Заходнім узьбярэжжах ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні.
Дату прыняцьця Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме двойчы пераносілі: спачатку сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам мусіла адбыцца 30 жніўня, але пасьля яе адклалі на 31 жніўня, а потым на 1 верасьня — у сувязі з сытуацыяй у Афганістане.
18 ліпеня з Джо Байдэнам сустралася Сьвятлана Ціханоўская. Яна прыбыла ў ЗША з рабочым візытам і была запрошаная ў Белы дом. Акрамя таго, у яе прайшлі сустрэчы на высокім узроўні ў Дзяржаўным дэпартамэнце і Белым доме.