Пра сьмерць футбаліста паведамляе тэлеграм-канал «Родны футбол».
Юры Пудышаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Калінінградзе, кар’еру пачаў у маскоўскім «Дынама», а ў 1976 годзе прыехаў у Беларусь, каб гуляць за «Дынама» менскае. У 1982 годзе абаронца ў складзе менчукоў стаў чэмпіёнам СССР — тады беларуская каманда ў першы і апошні раз стала найлепшай у Савецкім Саюзе.
25 кастрычніка 2010 году Пудышаў усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Беларусі, выйшаўшы на поле ў складзе берасьцейскага «Дынама» ва ўзросьце 56 гадоў на 90-й хвіліне ў матчы з барысаўскім БАТЭ.
Юры Пудышаў праславіўся як майстар досьціпаў і розыгрышаў. Ён да апошніх дзён заставаўся ў футболе, з 2011 году працаваў у сыстэме БАТЭ трэнэрам дублюючага складу.