Ва ўзросьце 85 гадоў памёр славуты футбаліст менскага «Дынама» Генадзь Хасін, паведаміла прэс-служба клюбу.
Генадзь Хасін нарадзіўся ў Барысаве ў 1935 годзе. Правёў больш за 175 паядынкаў за менскае «Дынама» ў чэмпіянатах СССР, у якіх забіў 46 галоў.
Форвард праславіўся наймацнейшым у камандзе ўдарам, а таксама тым, што ў дэбютным матчы забіў славутаму савецкаму галкіпэру Льву Яшыну.
Пасьля завяршэньня футбольнай кар'еры Генадзь Хасін працаваў трэнэрам і спэцыялістам у галіне грамадзкага харчаваньня.
25 жніўня ён адзначыў 85-годзьдзе.