Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць журналістаў БелаПАН пачалі крымінальную справу, абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў


У офісе БелаПАН. Архіўнае фота.
У офісе БелаПАН. Архіўнае фота.

Сьледчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзьмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў». Паводле гэтага артыкула пагражае да 5 гадоў абмежаваньня свабоды або ад 3 да 7 гадоў зьняволеньня.

Гаворка пра нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры. Паводле СК, ад чэрвеня 2018 па студзень 2021 году ў падатковую справаздачнасьць БелаПАН уносілі непраўдзівыя зьвесткі, што выклікала нявыплату ў бюджэт больш як 100 тысяч рублёў.

Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў, а таксама бухгальтар Кацярына Боева былі затрыманыя 18 жніўня на падставе падазрэньня ў злачынстве, прадугледжаным арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У межах крымінальнай справы канфіскаваны сэрвэр БелаПАН, дзейнасьць кампаніі ў Менску паралізаваная. Працу працягвае частка рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.

Журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня. 14 студзеня ў межах іхнай справы прайшоў ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Спачатку Аляксандрава абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачаньне — паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG