Гэтым разам яму не было роўных на дыстанцыі 300 мэтраў вольным стылем (катэгорыя S13 сярод спартоўцаў з кепскім зрокам).
Выніковы час бабруйскага плыўца — 3 хвіліны 58,18 сэкунды. Другое месца заняў украінец Кірыл Гарашчанка, які адстаў ад лідэра на 4 сэкунды.
Да гэтага Ігар Бокі абнавіў сусьветныя дасягненьні на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем і на аналягічнай дыстанцыі на сьпіне.
Такім чынам, у асабістай скарбонцы беларуса ўжо 14 залатых мэдалёў: на гэты момант ёсьць 3 (магчыма, не апошнія) з Токіё-2020, 6 з Рыё-дэ-Жанэйра–2016 і яшчэ 5 — зь Лёндану–2012.
Сёлета беларускія прадстаўнікі выступаюць у пяці дысцыплінах, пакуль што ўсе ўзнагароды здабыў Ігар Бокі.
Паралімпіец — адзін з, як сьцьвярджаецца, амаль 5 тысяч падпісантаў ліста спартоўцаў за дзейны палітычны рэжым. Адрозна ад ліста спартоўцаў за перамены, у адкрытым доступе прозьвішчаў праўладных атлетаў няма.