Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі мігранты 173 разы спрабавалі перайсьці мяжу зь Беларусі ў Эўразьвяз


Польскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю
Польскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю

Паток нерэгулярных мігрантаў у суседнія краіны Беларусі не спыняецца.

У ноч з чацьвярга на пятніцу літоўскія памежнікі зафіксавалі 80 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску ў Салечніцкім, Аранскім раёнах і пад Друскенікамі. У краіну нікога не пусьцілі. Памежнікі таксама заўважылі на беларускай тэрыторыі некалькі груп мігрантаў, якія не спрабавалі падысьці да мяжы і перасекчы яе, паведаміў Delfi.

З пачатку году беларуска-літоўскую мяжу перасеклі больш за 4,1 тысячы нерэгулярных мігрантаў. Колькасьць прадухіленых спробаў пераходу мяжы ўлады Літвы не паведамляюць.

Польскія памежнікі зафіксавалі 55 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. Яны затрымалі 2 мігрантаў з Іраку.

Усяго з пачатку жніўня перасекчы беларуска-польскую мяжу незаконна спрабавалі 3059 разоў.

Літва і Польшча заявілі пра пачатак будоўлі сьцяны на мяжы зь Беларусьсю.

У Латвіі зафіксавалі 38 спробаў перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы нерэгулярнымі мігрантамі. Нікога не затрымалі.

З 10 жніўня латвійскія памежнікі не прапусьцілі 683 мігрантаў, 377 затрымалі, 25 прапусьцілі ў Латвію з гуманітарных прычынаў.

Беларускі памежны камітэт у чацьвер абвінаваціў памежнікаў суседніх краін Эўразьвязу ў «таемным сілавым выцясьненьні мігрантаў у цёмны час сутак адразу на некалькіх кірунках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG