Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдаль Ціманоўскай з Эўрапейскіх гульняў ананімны пакупнік набыў за 21 тысячу даляраў


Мэдаль Крысьціны Ціманоўскай
Мэдаль Крысьціны Ціманоўскай

Срэбны мэдаль лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай у бегу на 100 мэтраў, які яна заваявала на ІІ Эўрапейскіх гульнях – 2019 у Менску, купілі на на Ebay за 21 тысячу даляраў.

Гэтыя грошы Крысьціна Ціманоўская пералічыць Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці для фінансавай падтрымкі іншых рэпрэсаваных атлетаў.

У дзень старту таргоў 9 жніўня за мэдаль прапаноўвалі 5 тысяч даляраў.
Раней празьмерны аб’ём трафіку ў нефармальным спаборніцтве за спартовы рарытэт прывёў да таго, што сэрвіс eBay вымушана заблякаваў рахунак Беларускага фонду спартовай салідарнасьці. Аднак у сярэдзіне жніўня таргі аднавіліся.

Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на сёлетняй Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую некаторыя спартоўцы не змаглі трапіць на Гульні-2020 ў Токіё.

За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна вывезьці яе дадому, аднак лёгкаатлетка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, накіраваўшыся ў Польшчу. Там яна заявіла, што мае намер атрымаць спартовае грамадзянства гэтай краіны, каб выступаць далей.

Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG