Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бітва за ўраджай» прайграная? Урад забараніў вываз зь Беларусі бальшыні збожжавых


Уборачная кампанія, ілюстрацыйнае фота
Уборачная кампанія, ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў часова забароніў вывозіць за межы Беларусі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, а таксама насеньне рапсу.

Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакумэнтам, накладзена забарона на вываз за межы Беларусі ў дзяржавы – сябры Эўразійскага эканамічнага саюзу названых тавараў, незалежна ад краіны паходжаньня, а таксама за межы мытнай тэрыторыі ЭАЭС у дзяржавы, якія не ўваходзяць у саюз.

Дзеяньне пастановы не распаўсюджваецца на тавары, што вывозяцца для аказаньня міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэньняў ураду, а таксама ў якасьці харчоў або перамяшчаюцца транзытам празь беларускую тэрыторыю.

Рашэньне набыло моц 26 жніўня і будзе дзейнічаць паўгода.

Сёлетняя «бітва за ўраджай» рызыкуе аказацца правальнай: на фінішы кампаніі намалочана крыху больш за 6 мільёнаў тон пры сьціплым паказьніку 30 цэнтнэраў з гектара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG