Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі выратавалі 12 мігрантаў з вострава сярод затокаў ракі Нараў


Мігранты ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Мігранты ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы выратавалі 12 мігрантаў з вострава сярод затокаў ракі Нараў.

Памежнікі ўбачылі нелегальных мігрантаў зь верталёту — іх атачалі багністыя нізіны рачной поймы, паведаміла 20 жніўня польская Памежная служба.

Празь цяжкую даступнасьць месца верталёт ня мог прызямліцца побач зь людзьмі, якія цярпелі бедзтва. Пасьля зьніжэньня адзін з супрацоўнікаў памежнай аховы саскочыў, каб аказаць першую дапамогу пацярпелым і каардынаваць далейшыя дзеяньні.

На выспе знаходзілася 12 чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця і двое падлеткаў. Два чалавекі мелі патрэбу ў дапамозе лекара, аднаго зь іх давялося несьці на насілках.

Мігрантаў эвакуявалі на лодках. Выратаваныя мігранты апынуліся грамадзянамі Ірака і адзін — Эгіпта, яны перайшлі мяжу з тэрыторыі Беларусі. Двое шпіталізаваныя, астатнія — дастаўленыя ва ўстанову памежнай аховы ў Нараўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG