Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі мігрантаў зь Беларусі спрабавалі перайсьці мяжу Латвіі і Літвы за мінулыя суткі

абноўлена

Памежнікі на літоўскай мяжы
Памежнікі на літоўскай мяжы

У Латвіі за мінулыя суткі затрымалі 11 нерэгулярных мігрантаў. Дзьвюм групам з 6 і 5 чалавек дазволілі перайсьці мяжу з гуманітарных прычынаў. Яшчэ 1 чалавека не прапусьцілі церазь мяжу, паведамілі латвійскія памежнікі.

У СМІ і сацыяльных сетках Латвіі ідзе дыскусія, ці прапускаць мігрантаў зь Беларусі на сваю тэрыторыю.

Ад пачатку году 377 чалавек перайшлі латвійскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску.

Літоўскія памежнікі паведамілі, што не прапусьцілі церазь мяжу дзясяткі мігрантаў, перадае Delfi з спасылкай на BNS. Нікога не затрымалі, вынікае з апублікаванай статыстыкі.

З пачатку году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4137 нерэгулярных мігрантаў.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак абвінаваціў беларускіх сілавікоў у пашкоджаньні калючай агароджы на мяжы. Ён апублікаваў у сваім твітэры фота, на якім людзі ў форме стаяць каля драўлянай лесьвіцы, кінутай на калючы дрот так, што па ёй можна прайсьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG