Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю праз 72 гадзіны ў ізалятары


Наста Лойка
Наста Лойка

Праваабаронцу адпусьцілі пасьля допытаў. Яна застаецца падазраванай у крымінальнай справе.

Два дні запар, 15 і 16 жніўня, Наста Лойка адказвала на пытаньні сьледчых Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Праз 72 гадзіны ад затрыманьня Лойку вызвалілі, паведамляе праваабарончая арганізацыя Human Constanta.

Лойка цяпер мае статус падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні ў нявыплаце падаткаў» у крымінальнай справе супраць кіраўніцтва ПЦ «Вясна». Яна пад падпіскай аб нявыезьдзе і пад абавязаньнем аб яўцы.

13 жніўня сілавікі затрымалі Насту Лойку і правялі ператрус у яе кватэры.

Яе калегі разьмясьцілі ў сацсетках відэазапіс, які Лойка зрабіла на выпадак свайго затрыманьня.

«Шмат гадоў я займаюся праваабарончай дзейнасьцю, і толькі за гэта мяне можна караць і судзіць па беларускім заканадаўстве, якому не падабаецца такога роду дзейнасьць. У той жа час я дзейнічаю ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, дэклярацыяй аб праваабаронцы ААН і іншымі дакумэнтамі, якія ратыфікавала Рэспубліка Беларусь. Таму я лічу, што ніякай віны за мной няма», — заявіла Лойка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG