Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэхіка пачаліся перамовы ўладаў і апазыцыі Вэнэсуэлы


Нікалас Мадура. Хуан Гуйадо.
Нікалас Мадура. Хуан Гуйадо.

Падчас дыялёгу ў Мэксыцы прадстаўнікі ўладаў і апазыцыі Вэнэсуэлы плянуюць абмеркаваць пэрспэктывы адмены санкцый і правядзеньня выбараў. Перамовы працягнуцца да 16 жніўня, паведамляе DW.

Прадстаўнікі ўраду і апазыцыі Вэнэсуэлы пачалі перамовы ў Мэхіка для пошуку выхаду з зацяжнога палітычнага і эканамічнага крызісу ў краіне.

Дыплямат Даг Нюландэр, кіраўнік дэлегацыі Нарвэгіі, якая выступае ў якасьці пасярэдніка, пазытыўна ацаніў рашэньне бакоў даць старт кансультацыям: «Яны прынялі адважнае рашэньне пачаць усёабдымны перамоўны працэс».

У 2016 годзе Нюландэр адыграў ключавую ролю ў перамовах паміж калюмбійскім урадам і леварадыкальнай паўстанцкай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калюмбіі», якія завяршыліся падпісаньнем мірнага пагадненьня.

Дзяржаўны вэнэсуэльскі тэлеканал Venezolana de Television перадаваў, што цяперашні раўнд дыялёгу ў Мэхіка працягнецца да 16 жніўня. Бакі падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні, каб пацьвердзіць гатовасьць да перамоваў.

Паводле дадзеных агенцтва AFP, асноўны парадак дня прысьвечаны санкцыям i магчымым выбарам у краіне. Апазыцыя настойвае на правядзеньні галасаваньня і вызваленьні палітычных зьняволеных. Улады ў сваю чаргу спрабуюць дамагчыся паслабленьня міжнародных абмежавальных захадаў.

Папярэднія раўнды перамоваў у Дамініканскай Рэспубліцы у 2018 годзе і на Барбадасе годам пазьней не змаглі вырашыць спрэчку паміж прыхільнікамі кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаласа Мадура і лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуйадо.

Нямеччына, ЗША і яшчэ больш за 50 краін прызнаюць часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Гуайдо, які абвясьціў сябе ў гэтай ролі яшчэ ў студзені 2019 году. Нягледзячы на ціск Вашынгтону і катастрафічную сытуацыю ў эканоміцы, Мадура застаецца ва ўладзе, абапіраючыся на падтрымку з боку вайскоўцаў, а таксама Расеі і Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG