Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцай МЗС Нарвэгіі і дырэктарам кампаніі Yara


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Осьлё, ліпень 2020 году
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Осьлё, ліпень 2020 году

Сёньня і заўтра ў Сьвятланы Ціханоўскай заплянаваныя сустрэчы ў Нарвэгіі.

Яна правядзе перамовы пра сытуацыю ў Беларусі зь міністаркай замежных спраў Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ. Яны разам дадуць прэсавую канфэрэнцыю.

Таксама Ціханоўская сустрэнецца з кіраўнікамі дэлегацый нарвэскага парлямэнту, грамадзкіх арганізацый і беларускай дыяспарай у Нарвэгіі, паведаміў нарвэскі ўрад.

Сёлета ў лютым Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ заклікала ўлады Беларусі вызваліць без аніякіх умоваў усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт сілавікоў.

Таксама Ціханоўская плянуе сустрэчу зь генэральным дырэктарам кампаніі Yara Свайнам Турам Гульсэтэрам, які неаднаразова адмаўляўся спыняць супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем», нягледзячы на пратэсты беларускай дыяспары Нарвэгіі і звароты страйкаму прадпрыемства. Yara абмежавалася толькі тым, што ў траўні аб’явіла пра накіраваньне ў Салігорск свайго прадстаўніка «для маніторынгу сытуацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG