Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Акцыя салідарнасьці швайцарскіх дэпутатаў са зьняволенай у Беларусі грамадзянкай Швайцарыі Натальляй Хершэ
Акцыя салідарнасьці швайцарскіх дэпутатаў са зьняволенай у Беларусі грамадзянкай Швайцарыі Натальляй Хершэ

Швайцарыя ўвяла новыя эканамічныя санкцыі – у прыватнасьці, у фінансавай сфэры, а таксама забарону на гандаль некаторымі таварамі.

У паведамленьні на ўрадавым сайце гаворыцца пра забарону на пастаўкі ў Беларусь абсталяваньня, якое «можа выкарыстоўвацца, каб адсочваць ці перахопліваць камунікацыі праз інтэрнэт і тэлефон».

Таксама ўведзеныя абмежаваньні на выпуск «фінансавых інструмэнтаў» і гандаль імі, на пазыкі і страхавыя паслугі.

У санкцыйны сьпіс Швайцарыі трапілі «Белаэранавігацыя», «Беларусьбанк», «Белінвэстбанк» і «Белаграпрамбанк».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG