Яўген Маслаў абараняў у судзе палітвязьня Мікалая Дзядка. Сярод падабаронных Волькі Карпушонак быў палітзьняволены журналіст Андрэй Аляксандраў.
Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія «разгледзела матэрыялы» аб спыненьні ліцэнзіі адваката Дзьмітрыя Лаеўскага. Раней Лаеўскага, які абараняў экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку, выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Лаеўскі абскардзіў выключэньне.
У паведамленьні Міністэрства юстыцыі наўпрост не гаворыцца, што Лаеўскага цяпер пазбавілі ліцэнзіі, але з кантэксту можна зрабіць такую выснову.