Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму расейскаму палітыку Навальнаму выставілі абвінавачаньне ў новай крымінальнай справе


Аляксей Навальны падчас судовага паседжаньня, архіўнае фота
Аляксей Навальны падчас судовага паседжаньня, архіўнае фота

Палітыка абвінавачваюць у стварэньні арганізацыі, якая робіць замах на асобу і правы грамадзян. Паводле гэтай справы Аляксею Навальнаму, які ўжо адбывае зьняволеньне ў калёніі, пагражае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Згодна з пазыцыяй сьледзтва, Навальны разам са сваімі прыхільнікамі Леанідам Волкавым і Іванам Жданавым стварыў арганізацыю, ад імя якой заклікалі грамадзян да ўдзелу ў няўзгодненых мітынгах у студзені сёлета. Сам палітык у гэты час быў ужо ў СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG