Прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што губэрнатар штату Нью-Ёрк дэмакрат Эндру Куома павінен пайсьці ў адстаўку пасьля публікацыі справаздачы генэральнага пракурора штату. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
«Я думаю, ён павінен пайсьці ў адстаўку», — сказаў Байдэн, зьвяртаючыся да журналістаў у Белым доме.
Раней сьледзтва ў справе губэрнатара Эндру Куома выявіла факты сэксуальных дамаганьняў да некалькіх жанчын, сярод якіх былі супрацоўніцы яго офісу. Пракурорка штату Нью-Ёрк Летыша Джэймз сказала, што Куома парушыў мясцовыя і фэдэральныя законы, ствараючы «атмасфэру страху» ў сваім офісе.
Куома закіды ў сэксуальных дамаганьнях адпрэчвае.