Як паведамілі ў фондзе, цяпер гэтую праблему спрабуюць тэрмінова вырашыць, таргі неўзабаве адновяцца.
Лёгкаатлетка прадае ўзнагароду, якую яна выйграла на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску ў забегу на 100 мэтраў. Удакладняецца, што ўсе сродкі будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартовай салідарнасьці для падтрымкі рэпрэсаваных атлетаў.
Таргі пачаліся 9 жніўня з сумы 5 000 даляраў, але ўжо да канца дня лот каштаваў больш за 20 000 даляраў.
Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую шэраг спартоўцаў не змаглі трапіць на Гульні-2020.
За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна выдварыць яе з Токіё, аднак спартоўка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, скіраваўшыся ў Польшчу.
Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.