Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Латвіі прапанавала ўраду абвясьціць надзвычайную сытуацыю на латвійска-беларускай мяжы


Панарама Рыгі. Ілюстрацыйнае фота
Панарама Рыгі. Ілюстрацыйнае фота

Раней на такі крок пайшлі ўлады Літвы, таму нелегальныя мігранты ў апошнія дні ўсё часьцей спрабуюць перасекчы латвійскую і польскую межы.

Такое рашэньне на думку міністра ўнутраных спраў Латвіі Марыі Голубевай неабходна, каб абараніць латвійскія і вонкавыя межы Эўрапейскага зьвязу ад «зброі нелегальнай міграцыі», піша партал delfi.lv.

У выпадку прыняцьця такога рашэньня надзвычайная сытуацыя будзе ўведзена на частцы Аўгшдаўгаўскага і Краслаўскага краёў, што дазволіць Дзяржаўнай памежнай службе затрымліваць мігрантаў і вяртаць іх на мяжу, якую яны перасеклі.

Толькі за апошнія тры дні за незаконнае перасячэньне латвійска-беларускай мяжы затрымалі 160 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG