Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча абвінаваціла Беларусь у вядзеньні «гібрыднай вайны» з Эўразьвязам


Польскі памежнік перад асобамі, якія незаконна перасяклі беларуска-польскую мяжу
Польскі памежнік перад асобамі, якія незаконна перасяклі беларуска-польскую мяжу

Польшча абвінавачвае Беларусь у перапраўленьні ўсё большай колькасьці мігрантаў церазь мяжу ў якасьці помсты за рашэньне Варшавы даць прытулак беларускай спартоўцы Крысьціне Ціманоўскай.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Вонсік (Maciej Wąsik) заявіў 5 жніўня, што Менск «вядзе гібрыдную вайну з Эўрапейскім Зьвязам з дапамогаю нелегалаў».

«Ёсьць і маладыя мужчыны, і жанчыны зь дзецьмі. Беларусь выкарыстоўвае гэтых мігрантаў як жывую зброю», — сказаў Вонсік інтэрнэт-тэлеканалу Telewizja wPolsce.

«У апошнія дні мы назіраем рост (колькасьці мігрантаў), мы расцэньваем гэта як рэакцыю на наданьне прытулку беларускай спрынтэрцы», — дадаў намесьнік міністра.

Афіцыйныя асобы ўраду Беларусі не камэнтавалі гэтую заяву.

  • Цягам апошніх тыдняў суседняя з Польшчаю Літва паведаміла пра рост колькасьці незаконных перасячэньняў мяжы зь Беларусі і заявіла, што Менск арганізуе прылёт мігрантаў з-за мяжы і адпраўляе іх у ЭЗ.
  • Памежная ахова Польшчы паведаміла Reuters, што затрымала групу з 71 мігранта на мяжы зь Беларусьсю ў ноч з 4 на 5 жніўня ды іншую групу з 62 чалавек, пераважна іракцаў, 4 жніўня.
  • На працягу ўсяго мінулага году на мяжы Польшчы зь Беларусьсю былі затрыманыя 122 нерэгулярныя мігранты, а толькі за ліпень 2021 іх колькасьць дасягнула 242.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG