Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдаўца The Village Беларусь Васілевіча прызналі «схільным да экстрэмізму» амаль праз год у СІЗА


Аляксандар Васілевіч, архіўнае фота
Аляксандар Васілевіч, архіўнае фота

Палітвязьня Аляксандра Васілевіча прызналі «схільным да экстрэмізму» і паставілі на ўлік.

Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка Надзея Зелянкова.

  • Аляксандар Васілевіч — дырэктар групы рэклямных агенцтваў, суўладальнік менскай «Галерэі Ў», выдавец онлайн-часопіса The Village — Беларусь.
  • 28 ліпеня 2020 году яго разам зь Яўгеніяй Сугак, галоўным рэдактарам The Village Беларусь, затрымалі ў будынку КДБ, калі яны прыйшлі падаць хадайніцтва за Віктара Бабарыку. 30 ліпеня суд прызнаў, што Васілевіч нібыта ўдзельнічаў у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве каля будынку КДБ з 17:10 да 17:30 і крычаў «Свабоду Бабарыку!», і прысудзіў яму 14 сутак арышту. Праз пару дзён зьявіліся доказы таго, што Васілевіча не было ля будынку КДБ у гэты час, але 14 сутак ён усё адно адседзеў.
  • Празь месяц пасьля першага затрыманьня ў офіс ягонай кампаніі Vondel / Hepta прыйшоў зь ператрусам Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю. Пасьле ператрусы таксама прайшлі дома ў Аляксандра Васілевіча, у офісе дыджытал-агенцтва Red Graphic, якім валодае жонка Васілевіча Надзея Зелянкова, у кватэры дырэктара KYKY Сашы Раманавай, у галерэі «Ў».
  • 27 жніўня Аляксандру Васілевічу прад’явілі абвінавачаньне, зь ягонага адваката і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэксу, які ставяць у віну бізнэсоўцу, немагчыма.
  • Аляксандар Васілевіч утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага, апошні раз яму падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай да 27 жніўня.
  • Васілевіч прызнаны палітычным зьняволеным. Ён быў сярод палітвязьняў, якіх сабралі на сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА ў кастрычніку 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG