Дакумэнтам, у прыватнасьці, урэгуляваныя працэдуры, зьвязаныя з увядзеньнем такога новага інстытуту, як аднаўленьне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэньнем катэгорый іншаземцаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыцьцё грамадзянства ў спрошчаным парадку.
Як удакладняецца на сайце president.gov.by, замацоўваецца парадак унясеньня Лукашэнку матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі, якія атрымалі грамадзянства не па нараджэньні, за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці або прычыненьне шкоды інтарэсам Беларусі.
З улікам увядзеньня біямэтрычных пашпартоў актуалізаваны пералік дакумэнтаў, якія абавязковыя для прадстаўленьня заяўнікам дзеля набыцьця або спыненьня грамадзянства.