Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 24 расейскія дыпляматы пакінуць ЗША


Улады ЗША перадалі Расеі сьпіс з 24 супрацоўнікаў амбасады, якія мусяць пакінуць краіну да 3 верасьня, — расказаў у інтэрвію выданьню The National Interest пасол Расеі ў Вашынгтоне Анатолій Антонаў.

Паводле яго, многія паедуць без замены, бо ЗША зрабілі больш жорсткаю працэдуру выдачы віз. Акрамя таго, летась у сьнежні Дзяржаўны дэпартамэнт увёў трохгадовы ліміт на знаходжаньне супрацоўнікаў расейскага МЗС у службовай выправе ў ЗША, адзначыў Антонаў.

У траўні ўрад Расеі ўнёс ЗША ў сьпіс «недружалюбных краін» і забараніў іх дыпляматычным місіям наймаць на працу расейцаў. ЗША давялося звольніць 182 супрацоўнікі, якія займалі тэхнічныя і адміністрацыйныя пасады, а таксама працавалі дарадцамі і юрыстамі.
  • У красавіку 2021 году пры новых санкцыях Расея і ЗША выслалі па дзесяць дыпляматаў. З 1 жніўня празь недахоп супрацоўнікаў ЗША перасталі надаваць консульскія паслугі ў Расеі.
  • Да 2017 году ў амэрыканскіх дыпляматычных прадстаўніцтвах у Расеі працавалі больш за тысячу расейцаў, аднак МЗС Расеі ў адказ на санкцыі ЗША скараціў іх колькасьць да 450 чалавек.
  • У сярэдзіне чэрвеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дамовіліся аб вяртаньні паслоў, якія знаходзіліся ў сваіх краінах з вясны. Іх адклікалі для кансультацый. Амбасадар Расеі Анатолій Антонаў вярнуўся ў ЗША 20 чэрвеня, амбасадар ЗША Джон Саліван у Расею — 24 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG