Залатыя мэдалі дасталіся катарцу Мутазу Баршыму і італьянцу Джанмарка Тамбэры — яны таксама ўзялі аналягічную вышыню, але абышлі Максіма Недасекава паводле меншай колькасьці выкарыстаных спробаў.
Гэта другі мэдаль зборнай Беларусі ў алімпійскім Токіё. Напярэдадні ў скачках на батуце золата заваяваў Іван Літвіновіч.
Максім Недасекаў — падпісант ліста ў падтрымку рэжыму, пасьлядоўны староньнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.