Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра сустрэчу Байдэна і Ціханоўскай: «Кажуць, пячэнькамі пачаставаў?»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка асьцерагаецца, што пасьля сустрэчы ў Белым доме ўзмоцніцца ціск ЗША на «ўсходніх саюзьнікаў» і сусьветную бізнэс-супольнасьць.

Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў сустрэчу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зь беларускім палітыкам Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе БелТА.

«Каму яны зрабілі горш? Толькі сабе! Палітычная падтрымка „зьбеглых“, як бачым, ні да чаго не прывяла і зьвялася да іх бясконцых гастроляў у духу „Байдэн нам дапаможа“. Кажуць, пячэнькамі пачаставаў? Відавочна, што наступным крокам стане просты альбо ўскосны ціск на нашых усходніх саюзьнікаў і партнэраў, прадстаўнікоў сусьветнай супольнасьці і бізнэсу».

Сьвятлана Ціханоўская, якая ад 10 жніўня 2020 году знаходзіцца ў выгнаньні, сустрэлася з Джо Байдэнам 28 ліпеня. На сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі становішча ў Беларусі і далейшыя шляхі дапамогі дэмакратычнай супольнасьці Беларусі ў змаганьні з дыктатурай.

Сьвятлана Ціханоўская і Джо Байдэн у Белым доме ў Вашынгтоне
Сьвятлана Ціханоўская і Джо Байдэн у Белым доме ў Вашынгтоне

«Для мяне было гонарам сустрэцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Белым Доме гэтай раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі і ўнівэрсальных правоў чалавека», — напісаў Байдэн 28 ліпеня ў твітэры.

Ціханоўская наведвае ЗША на афіцыйнае запрашэньне Дзяржаўнага дэпартамэнту. Лідэрка беларускай апазыцыі праводзіць перамовы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША, кангрэсмэнамі і сэнатарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG