Як паведамляе БелаПАН, 29 ліпеня ў сьпіс палітвязьняў уключаныя Аляксей Кудасаў, Павал Яіцкі, Уладзімер Ганчароў, Алена Лысковіч, Вікторыя Лысковіч, Радзівон Кандрацюк (асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Віктар Казлоўскі (паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293 КК — масавыя беспарадкі) і Павал Ларчык (паводле арт. 364 КК — гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Агульная колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 597.