Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mіністар абароны РФ: Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2021» маюць абарончы характар


Міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу
Міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу

Стратэгічныя вайсковыя манэўры «Захад-2021», якія правядуць восеньню Расея і Беларусь, маюць выключна абарончы характар, заявіў міністар абароны РФ Сяргей Шайгу на нарадзе кіраўнікоў вайсковых ведамстваў краінаў-удзельніц ШАС (Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва).

Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Для адпрацоўкі дзеяньняў па арганізацыі вайсковай бясьпекі на заходніх рубяжах у верасьні праводзім супольныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні „Захад-2021“. Для ўдзелу ў іх запрасілі ўсе краіны ШАС. Гэтыя вучэньні носяць выключна абарончы характар і не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны або саюзу», — сказаў Сяргей Шайгу.

Пры гэтым ён адзначыў, што Расея ніколі не заклікала і не заклікае да адраджэньня блёкавай ідэалёгіі і супрацьстаяньня паводле восі Ўсход — Захад.

Важным аспэктам міжнароднай стабільнасьці ён назваў урэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў. «Актыўна садзейнічаем гэтаму працэсу. Навочныя прыклады — Сырыя і Нагорны Карабах», — сказаў міністар.

Міністар абароны РФ таксама выказаўся пра баявы патэнцыял Паўночнаатлянтычнага альянсу паблізу межаў Расеі і Беларусі. «Сурʼёзную трывогу выклікае тэндэнцыя да ўзмацненьня вайсковага супрацьстаяньня ў эўрапейскай зоне. Нарошчваецца перадавая прысутнасьць NATO паблізу межаў саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі», — сказаў Сяргей Шайгу.

У якасьці прыкладу міністар прывёў вучэньні Defender Europe зь перакіданьнем войскаў і вядзеньнем наступальных апэрацыяў на ўсходнім флянгу альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG