На стадыі 1/16 фіналу ў вагавай катэгорыі да 63 кг Дзьмітры Асанаў з сухім лікам 5:0 перамог прадстаўніка Ярданіі Абалу Аль-Касбэха.
Баі 1/8 фіналу пройдуць 31 ліпеня.
Дзьмітры Асанаў — адзіны сярод беларускіх баксэраў, хто асудзіў фальсыфікацыю леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і наступны гвалт сілавікоў, запатрабаваўшы адстаўкі Лукашэнкі.