Пра гэта ён паведаміў ў эфіры праграмы «Вялікая Пятніца» на тэлеканале «Украіна 24», камэнтуючы адпаведную прапанову прадстаўніка Расеі ў трохбаковай кантактнай групе Барыса Грызлова.
«Украінская дэлегацыя кіруецца двума рэчамі. Па-першае, эпідэміялягічная сытуацыя не дазваляе нам ехаць у Менск, мы аддаем перавагу фармату відэаканфэрэнцыі. Па-другое, сытуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі абраным прэзыдэнтам Лукашэнку. Гэта значыць, у такім стане ехаць у краіну і апэляваць да яе пасрэдніцкіх паслугаў было б вялікай памылкай», — заявіў Аляксей Арастовіч.
Сярод эўрапейскіх адрасоў, якія маглі б паслужыць перамоўнай пляцоўкай, ён назваў нэйтральныя краіны, якія не зьяўляюцца чальцамі NATO — напрыклад, Аўстрыя ці Швайцарыя. Свае паслугі таксама прапаноўвала Польшча.
Раней Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што перанос сустрэчаў зь Менску ня пойдзе на карысьць мірнага ўрэгуляваньня і ў такім выпадку працэс можа зусім спыніцца.
Аднак кіраўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Леанід Краўчук заявіў, што з прычыны глыбокага палітычнага крызісу Беларусь больш ня можа быць месцам перамоваў.
У сваю чаргу расейскі бок не дапускае зьмены перамоўнай пляцоўкі.