Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек


Брама горадзенскай турмы, ілюстрацыйнае фота
Брама горадзенскай турмы, ілюстрацыйнае фота

Статыстыка Стамбульскай Акадэміі крымінальнага права сьведчыць, што Беларусь лідзіруе сярод эўрапейскіх краін па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва.

Згодна апублікаваных дадзеных, у Беларусі цяпер 345 зьняволеных на 100 тысяч чалавек. Для прыкладу, у суседняй Украіне гэта паказьнік складае 148 зьняволеных, у Польшчы — 181.

На другім месцы ў ганебным рэйтынгу разьмясьцілася Турэччына (335 зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва), на трэцім — Расея (331).

Мінімальная колькасьць зьняволеных сярод эўрапейскіх краін, паводле даследаваньня, у Ісляндыі (33) і Нарвэгіі (49).

Пасьля леташніх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і наступнага гвалту сілавікоў дзясяткі тысяч беларусаў прайшлі праз ізалятары, некалькі тысяч арыштаваныя і асужаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, у беларускіх турмах утрымліваюцца 584 палітычныя вязьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG