23 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ліквідуе каля паўсотні самых розных беларускіх арганізацый.
Выпусьцілі Алеся Дашчынскага.
Выпусьцілі кіраўніцу НДА Ніну Лабковіч.
Літва вырашыла пабудаваць кантэйнэравы гарадок для 40 тысяч мігрантаў. І прыпыніла пабудову загароды на мяжы зь Беларусьсю празь нястачу калючага дроту.
Урачыстая цырымонія адкрыцьця адкладзенай на год Алімпіяды прайшла ў Токіё на амаль пустым стадыёне ў сувязі з пандэміяй COVID-19.