«Мы абмяняліся з кіраўніком NATO самай актуальнай інфармацыяй аб рэгіянальнай бясьпецы перад абліччам беларускай гібрыднай атакі і расейскіх вайсковых вучэньняў „Захад-2021“, якія маюць адбыцца. Нашы партнэры назіраюць за сытуацыяй вельмі ўважліва», — заявіў пасьля размовы Ландсбергіс, якога цытуе МЗС Літвы.
За мінулы дзень у Літве былі затрыманыя 92 мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. З пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы зь Беларусьсю 2430 мігрантаў — у 30 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ты.