Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне аб «Паўночным патоку – 2»: кампраміс ці катастрофа?


Будаўніцтва «Паўночнага патоку −2»
Будаўніцтва «Паўночнага патоку −2»

Нямеччына і ЗША дамовіліся аб умовах завяршэньня будаўніцтва трубаправоду «Паўночны паток − 2», які пагражае Ўкраіне стратай транзыту расейскага газу ў Эўропу

Гэтае пагадненьне аналізуе «Голас Амэрыкі».

Газаправод «Паўночны паток – 2» быў завершаны на 99% і спыніць яго рэалізацыю было немагчыма, так падчас эфіру на тэлеканале CNN прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн пракамэнтаваў дасягнутае пагадненьне паміж Вашынгтонам і Бэрлінам. Гэтай заяве папярэднічала тэлефонная размова высокапастаўленых чыноўнікаў з Дзярждэпартамэнту з журналістамі ў сераду пасьля абеду, падчас якога былі агучаныя дэталі дамоўленасьцяў наконт «Паўночнага патоку – 2».

Пры гэтым у Белым доме адзначаюць, што па-ранейшаму выступаюць супраць праекту газаправоду, аднак у абставінах, якія склаліся, упэўнены ў адміністрацыі, угода і абавязаньні, узятыя на сябе Нямеччынай, гэта ўсё ж лепш, чым нічога. Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, выступаючы на слуханьнях у Сэнаце, адзначыла, што гэтай угодай Вашынгтону ўдалося прасунуцца наперад з пункту гледжаньня абароны інтарэсаў Украіны.

У Капітоліі лічаць інакш. І дэмакраты, і рэспубліканцы выступаюць супраць рашэньня Белага дома. У прыватнасьці, сэнатар Тэд Круз, адзін з самых вядомых праціўнікаў гэтага праекту, назваў крок адміністрацыі ЗША геапалітычнай перамогай Пуціна і катастрофай для ЗША і саюзьнікаў.

«Прэзыдэнт Байдэн грэбуе законамі ЗША і цалкам здаўся Пуціну. Празь дзесяцігодзьдзі расейскія дыктатары будуць па-ранейшаму атрымліваць прыбытак ад падарунка Байдэна, а Эўропа застанецца мішэньню расейскага шантажу», — адзначыў сэнатар Круз у афіцыйнай заяве.

Рэспубліканец Майкл Маккол з камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў раскрытыкаваў сутнасьць дамоўленасьцяў, адзначыўшы, што абяцаньні інвэстыцый у будучыя энэргетычныя праекты ва Ўкраіне ніяк не зьмяняюць той факт, што «Паўночны паток-2» будзе выкарыстоўвацца, як інструмэнт узьдзеяньня на Ўкраіну.

Крытыкуюць дамоўленасьць з Бэрлінам, зрэшты, ня толькі рэспубліканцы, але і дэмакраты. Сэнатарка Джын Шахін з Камітэта па замежных справах нагадала, што доўгі час зьяўляецца апанэнтам гэтага праекта і цяперашняя дамоўленасьць яе не пераканала:

«Пакуль што я не пераканалася ў тым, што гэта пагадненьне — або любое іншае двухбаковае пагадненьне — можа ў дастатковай ступені забясьпечыць гарантыі нашым эўрапейскім партнэрам і мінімізаваць эканамічныя рызыкі і пагрозы ў сфэры бясьпекі, зьвязаныя з гэтым праектам», — адзначыла сэнатарка Шахін ў афіцыйным заяве.

Пры гэтым многія экспэрты ў Вашынгтоне адзначаюць, што дадзеная дамова ня варта разглядаць выключна праз прызму палітыкі ў дачыненьні да Расеі ці Ўкраіны.
«Гэта пагадненьне, у першую чаргу, датычыцца адносінаў ЗША і Германіі. Аднаўленьне адносін з Германіяй — было ключавым прыярытэтам для адміністрацыі Байдэна. Так, у гэтага пагадненьня ёсьць апанэнты ў абедзьвюх партыях. Але гэта пытаньне не тычыцца ўпрост інтарэсаў ЗША, і я ня думаю, што Кангрэс распачне якія-небудзь крокі, каб прымусіць Байдэна перагледзець сваё рашэньне або адклікаць пагадненьне», — расказаў у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» супрацоўнік карпарацыі Rand Уільям Кортні.

У той жа самы час, Бэнджамін Шміт з Гарвардзкага ўнівэрсытэта адзначыў, што дадзенае пагадненьне з палітычнага пункту гледжаньня ня простае, як для Вашынгтона, так і Бэрліна.

«Думаю, адначасова і зьмест абвешчанай зьдзелкі, і тое, як разьвіваліся падзеі на гэтым тыдні, уяўляюць сур’ёзную дылему, зь якой сутыкнуліся адміністрацыя Байдэна і ўрад Мэркель. У гэтага пагадненьня ў ЗША было шмат праціўнікаў сярод заканадаўцаў ад абедзьвюх партый, у тым ліку найбольш высокапастаўленых рэспубліканцаў і дэмакратаў у Кангрэсе. Але і ў Бэрліне многія ўплывовыя палітыкі выступалі супраць падобнай зьдзелкі... але ні ад Берліна, ні ад Вашынгтона не было ніякіх канкрэтных заяў пра мэханізмы адносна таго, як Расея будзе несьці адказнасьць у выпадку альбо вельмі верагодных варожых дзеяньняў з выкарыстаньнем „Паўночнага патока- 2“, альбо нават проста за адмову Масквы зьмяніць свае паводзіны. За выключэньнем папярэджаньняў аб магчымасьці новых санкцыяў у тым выпадку, калі Масква пойдзе на нейкія істотныя парушэньні, як гаворыцца ў дакумэнце», — расказаў Шміт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG