Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст Раманчук зьехаў ва Ўкраіну


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

Вядомы эканаміст, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Яраслаў Раманчук пакінуў Беларусь

Тыдзень таму сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве.

Пра абставіны ад’езду ён распавёў у эфіры тэлеканалу «Настоящее время».

— Перш за ўсё хачу распытаць вас пра абставіны вашага адʼезду. У вас быў ператрус, вас затрымлівалі. Як вам удалося выехаць з Беларусі?

— Не, мяне не затрымлівалі. Ператрус быў, таму для таго, каб ня трапіць у непрыемную сытуацыю, я вымушаны быў пераехаць у свабодную краіну.

— У сувязі з чым быў ператрус?

— Ніхто ня ведае. Вось гэта асаблівасьць Беларусі, што ператрус можа быць зь любой пазыцыі, а ў кантэксьце зьменаў у заканадаўства аб нацыянальнай і інфармацыйнай бясьпецы я парушаю такога кшталту пункты практычна дзесяць разоў на дзень.

— Гэта значыць да вас прыходзяць сілавікі, нешта шукаюць, але пры гэтым не паведамляюць, што ў вас шукаюць?

— Так, не паведамляюць. У Беларусі гэта ўжо, на жаль, норма паводзін уладаў.

— Як вы пакідалі Беларусь? Ці было гэта бесперашкодна?

— Паколькі я пакідаў усё праз Расею, то гэта адносна бесперашкодна, але дарога працягвалася 48 гадзінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG