Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў «навесьці парадак» з ІП і самазанятымі


Гандлёвыя шэрагі індывідуальных прадпрымальнікаў, ілюстрацыйнае фота
Гандлёвыя шэрагі індывідуальных прадпрымальнікаў, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі адрэгулююць працу індывідуальных прадпрымальнікаў і падатковую нагрузку. Пра гэта гаварылася на нарадзе кіраўніцтва Савету міністраў і Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі, — абурыўся Лукашэнка. — Таму трэба тут навесьці парадак».

Як нагадвае Tut.by, на пачатку гэтага году стала вядома, што для ІП могуць увесьці істотныя зьмены, якія тычацца, сярод іншага, адзінага падатку, спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і іншага. Разглядалася магчымасьць павышэньня падаткаў у некаторых выпадках да 16%.

Ці зьвязана цяперашняя заява менавіта з тымі плянамі, невядома. Ва ўсякім разе, Лукашэнка загадаў урэгуляваць базавыя формы прадпрымальніцтва і самазанятасьці.

«У нас народу столькі няма, а хутка будзе 12 мільёнаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі. Ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў. Таму тут трэба навесьці парадак», — заявіў ён.

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 чэрвеня 2021 году ў Беларусі налічвалася 274 323 індывідуальныя прадпрымальнікі. У 40 зь лішкам разоў меней, чым налічыў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG