Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна катастрофы малайзійскага «Боінга» над Данбасам


Дзень у гісторыі

1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіцу Японіі перанесьлі з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1940 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізавана генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.

2014 — над Данбасам быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр, загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.

У гэты дзень нарадзіліся

1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер зьнесены), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (у тыя самыя гады).

Ён быў ня вельмі тыповым функцыянэрам высокага рангу. Атрымаўшы ў Львоўскім політэхнічным інстытуце дыплём інжынэра-геадэзіста, Георгі Таразевіч аб’ехаў з геалягічнымі экспэдыцыямі ўвесь Савецкі Саюз. А не зусім савецкі Львоў часоў свайго студэнцтва ён у 1990-я часта згадваў у размовах.

На пасадзе старшыні Менгарвыканкаму ён вызначаўся публічнымі выступамі па-беларуску.

Стаўшы ў 1989-м народным дэпутатам СССР, ачольваў камісію па міжнацыянальных дачыненьнях і наведаў усе тагачасныя «гарачыя кропкі», пачынаючы з Нагорнага Карабаху.

Галоўныя рашэньні, вядома, прымаліся не Таразевічам, але і ад армянаў, і ад літоўцаў мне даводзілася чуць пра ягоную мудрую разважлівасьць.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі лёсавызначальнага 12-га скліканьня Пятро Садоўскі апавядаў, што падчас разгляду пытаньня пра сымболіку шмат у чым акурат дзякуючы спакойнаму й аргумэнтаванаму выступу Таразевіча, які ўгамаваў устрывожаную намэнклятурную большасьць, галасаваньне завяршылася зацьверджаньнем Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу.

У гады незалежнасьці ён быў першым намесьнікам міністра замежных справаў, а затым паслом Беларусі ў Польшчы, адкуль Таразевіча адклікалі пасьля яго адкрытых рэзкіх выказваньняў супраць рэфэрэндуму 1995-га.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 500–501.

1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлерка Нямеччыны.

1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.

У гэты дзень памерлі

2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

2018 — Кірыла Насаеў, беларускі хормайстар, музыказнаўца і пэдагог. Стварыў камэрны мужчынскі хор «Унія».

Харысты «Уніі» належалі да розных канфэсіяў, але ўсіх — ката лікоў, праваслаўных, вуніятаў, пратэстантаў — аб’яднала агульная мэта: сьпяваць храмавыя і патрыятычны беларускія песьні. Кірыла вельмі хутка ператварыў хор з аматарскага ў сапраўды прафэсійны, прывёў яго да перамогі на першым фэстывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа». Неўзабаве «Унія» стала ляўрэатам конкурсу імя Шубэрта ў Вене. Канцэрты хору адбываліся ў Літве, Польшчы, Бэльгіі. Нашыя песьні плылі па-над ранішняй Сенай і вечаровым Басфорам.

Славуты опэрны сьпявак і мастацкі кіраўнік «Беларускай капэлі» Віктар Скарабагатаў, характарызуючы Кірылу Насаева, кажа: perpetuum mobile — вечны рухавік. Шмат хто называў яго унікумам беларускай музычнай культуры.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 724–725.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG