Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка зьвярнуўся па падтрымку для беларусаў да мэраў 12 польскіх гарадоў


Павал Латушка
Павал Латушка

Беларускі палітык зьвярнуўся да прадстаўнікоў польскіх гарадоў з шэрагам ініцыятыў.

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка прыняў удзел у сустрэчы Саюза Польскіх мэтраполій (UMP), на якой прысутнічалі прэзыдэнты 12 найбуйнейшых гарадоў Польшчы: Беластоку, Быдгашчы, Варшавы, Уроцлава, Гданьску, Жэшува, Катавіцаў, Кракава, Любліна, Лодзі, Познані і Шчэціна.

Павал Латушка зьвярнуўся з наступнымі ініцыятывамі:

  • дапамога ў вырашэньні праблем доступу да дзіцячых садкоў і школаў для сем’яў беларусаў, якія зазналі рэпрэсіі;
  • прадастаўленьне месцаў у санаторыях і базах адпачынку для пацярпелых ад рэжыму;
  • арганізацыя ў муніцыпальных структурах гадзін прыёму для беларусаў, на працягу якіх будуць давацца перакладчыкі зь беларускай і расейскай моваў;
  • вывешваньне гістарычных бел-чырвона-белых сьцягоў на вуліцах і ўстановах гарадоў, у тым ліку 9 жнiўня;
  • правядзеньне шырокай інфармацыйнай кампаніі аб сытуацыі ў Беларусі і падтрымка ў рэгіянальных СМІ рэпрэсаваных журналістаў;
  • прыпыненьне супрацоўніцтва зь беларускімі ВНУ, дзе рэпрэсуюць студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама дапамога беларускім студэнтам;
  • падтрымка стварэньня «Музэю Вольнай Беларусі» ў Варшаве;
  • дапамога ў арганізацыі выступаў беларускіх артыстаў;
  • падтрымка правядзеньня беларускага фэстывалю культуры ў Польшчы Tutaka, які пройдзе 6-7 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG