Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры тэлеканалы Грузіі на суткі спынілі трансьляцыю пасьля сьмерці пабітага на ЛГБТ-маршы апэратара


Паховіны Аляксандра Лашкаравы, Тбілісі, 13 ліпеня 2021
Паховіны Аляксандра Лашкаравы, Тбілісі, 13 ліпеня 2021

Чатыры грузінскія апазыцыйныя тэлеканалы — «Мтавары», «Пірвэлі», «Формула» і «Каўкасія» — на 24 гадзіны спынілі тэлетрансьляцыю пасьля сьмерці тэлеапэратара каналу «Пірвэлі» Аляксандра Лашкаравы, які 5 ліпеня быў пабіты ў цэнтры Тбілісі натоўпам праціўнікаў ЛГБТ-супольнасьці.

Рэдакцыі, якія спынілі трансьляцыю тэлеканалаў, патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі і пакараньня ўсіх, хто нападаў на мірных дэманстрантаў і журналістаў у Тбілісі 5 і 6 ліпеня, перадае «Эхо Кавказа».

Напярэдадні, падчас пахаваньня Лашкаравы, праграмы на 10 хвілін спынілі і рэгіянальныя тэлекампаніі.

Паводле вэрсіі МУС Грузіі, прычынай сьмерці Лашкаравы магла стаць перадазаваньне наркотыкаў. Гэтая заява напярэдадні трансьлявалася на вялікі манітор перад будынкам парлямэнта, дзе праходзіла акцыя пратэсту журналістаў апазыцыйных тэлеканалаў. На думку калегаў апэратара, гэтая экспэртыза пра сьмерць Лашкаравы зьяўляецца паклёпам.

  • 5 ліпеня правыя радыкалы ў Тбілісі сарвалі правядзеньне маршу ў падтрымку правоў ЛГБТ. Натоўп напаў на ўдзельнікаў заплянаванага шэсьця і журналістаў, якія асьвятлялі падзеі. Пацярпелі, акрамя Лашкаравы і іншых, двое супрацоўнікаў грузінскай службы Радыё Свабода. Была пашкоджаная іх працоўная тэхніка. Паліцыя ня ўмешвалася. Пры гэтым МУС Грузіі заявіў, што ў дачыненьні да нападнікаў распачата некалькі крымінальных спраў.
  • Прэмʼер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што анты-ЛГБТ беспарадкі 5–6 ліпеня, падчас якіх загінуў Лашкарава, у Тбілісі нібыта зладзілі «радыкальныя, рэваншысцкія сілы на чале з былым прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі». Ён таксама назваў іх «чарговай няўдалай антыдзяржаўнай змовай супраць дзяржавы» і дадаў, што гэтую змову «рыхтавалі антыдзяржаўныя і антыцаркоўныя сілы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG