Віктар Актыстаў, 21-гадовы студэнт Інстытуту прадпрымальніцкай дзейнасьці, быў асуджаны на два з паловай гады за «гвалт над супрацоўнікам унутраных спраў».
Ягоная маці Валянціна Актыстава расказала, дзе вучыўся і пра што марыць яе сын, а таксама паказала, якія рысункі ён прысылаў з жодзінскай турмы.
Цяпер Віктар у папраўчай калёніі № 15, што пад Магілёвам.