Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан накіраваў войскі на мяжу з Аўганістанам


Ашгабат, сталіца Туркмэністану
Ашгабат, сталіца Туркмэністану

Улады Туркмэністану прывялі ў павышаную гатовасьць сілы рэзэрвістаў у Ашгабаце.

Гэта стала чарговай рэакцыяй на ваенна-палітычнае становішча ў суседнім Аўганістане. Некалькімі днямі раней Туркмэністан пачаў канцэнтраваць цяжкае ўзбраеньне, бронетэхніку і гелікоптэры паблізу ад мяжы з Аўганістанам.

Частка гарнізону ў горада Мары перадысьлякаваная да мяжы для ўзмацненьня памежных войскаў. Гаворка ідзе пра зьнішчальнікі і гелікоптэры і вайскоўцаў лётнага складу. Пра гэта расказаў карэспандэнту Радыё Свабода паведаміў высокапастаўлены чыноўнік у органах бясьпекі Туркмэністану.

Мары знаходзіцца прыкладна за 400 кілямэтраў на поўнач ад Сэрхетабаду — галоўнага памежнага пераходу паміж Туркмэністанам і Аўганістанам.

Працягласьць агульнай мяжы Туркмэністану і Аўганістану складае 800 кілямэтраў.

3 дні таму Таджыкістан прыняў рашэньне мабілізаваць 20 тысяч вайскоўцаў рэзэрву для абароны мяжы з Аўганістанам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG