Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых на атракцыёнах у Александрыі ўзрасла да 7 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Іх жыцьцю нічога не пагражае», – заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандр Старавойтаў.

Адну дзяўчынку з падазрэньнем на пералом адправілі ў Магілёў для кампутарнай тамаграфіі, паведамляе Sputnik Беларусь.

Сёньня надзвычайная сытуацыя здарылася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, дзе праходзіць фэст «Александрыя сустракае сяброў». Моцны вецер узьняў у паветра батут, на якім забаўляліся дзеці. Спачатку Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 5 чалавек – двое дзяцей і трое дарослых, стан усіх пацыентаў здавальняючы.

Паводле інфармацыі Свабоды, на месцы працуюць хірургі і траўматолягі.

Сам Лукашэнка, паводле,тэлеграм-каналу «Пул первого» разьяжджаў на матацыкле савецкай маркі Урал за пяць кілямэтраў ад фэстывальнай пляцоўкі, ля сваёй рэзыдэнцыі Александрыя 2.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG