Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як літоўцы будуюць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Літва пачала будаваць бар'ер з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, каб стрымаць плынь мігрантаў. Літоўскія ўлады абвінавачваюць афіцыйны Менск у мэтанакіраваным накіраваньні мігрантаў – у асноўным з краінаў Афрыкі і Блізкага Ўсходу – у Эўразьвяз.

Кошт агароджы даўжынёй 550 км складзе, паводле літоўскага ўраду, амаль 5 мільёнаў эўра. Зь цягам часу плянуецца пабудаваць плот двухмэтровай вышыні, дадаць сыстэмы сачэньня, што абыдзецца яшчэ ў 41 млн. эўра. Літоўскае войска накіравала ў суботу на ахову дзяржаўнай мяжы 100 жаўнераў.

XS
SM
MD
LG