Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» патрабуе 22 тысячы рублёў у пратэстоўцаў за «перакрыцьцё дарог» у ноч з 10 на 11 жніўня каля «Рыгі»


Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты ў раёне ГЦ «Рыга» ў Менску 11 жніўня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты ў раёне ГЦ «Рыга» ў Менску 11 жніўня 2020 году

У менскіх судах працягваюць разглядаць грамадзянскія пазовы «Мінсктранса» да асуджаных палітвязьняў з патрабаваньнем кампэнсаваць шкоду за «перакрыцьцё дарог» на пратэстах.

На гэтым тыдні судзіліся мінімум з двума асуджанымі пратэстоўцамі: Дзьмітрыем Дубковым і Дзянісам Чыкалёвым, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Суд зь Дзьмітрыем Дубковым

9 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Менску разгледзелі пазоў «Менсктрансу» да палітвязьня Дзьмітрыя Дубкова. Сума пазову да асуджанага на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму пратэстоўца складае 21 861,69 рублёў за блякаваньне дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году.

На судзе прысутнічаў юрысконсульт «Менсктрансу», які заявіў хадайніцтва аб’яднаць справу з пазовам у дачыненьні да Івана Красоўскага. На судзе патлумачылі, што 21 861,69 рублёў — гэта сума шкоды за прастой усяго транспарту 10 і 11 жніўня, зьвязаны зь несанкцыянаванымі масавымі акцыямі. Таму гэтую суму будуць дзяліць на ўсіх пратэстоўцаў, асуджаных за «перакрыцьцё дарог» у гэтыя дні. Суд задаволіў хадайніцтва «Менсктрансу».

Сам Дзьмітры Дубкоў ня ўдзельнічаў у паседжаньні, бо адбывае сямігадовае пакараньне ў папраўчай калёніі № 22 у Івацэвічах за тое, што ў ноч з 10 на 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага ён «па папярэдняй дамове зь нявызначанымі асобамі пранік у кабіну МАЗ, завалодаў транспартным сродкам і запусьціў рухавік». Яго інтарэсы прадстаўляў адвакат, які на судзе заявіў, што Дубкоў не прызнае пазоў, бо ягоныя дзеяньні не прывялі да спыненьня руху транспарту. Як і напісана ў прысудзе, Дзьмітры паставіў аўтамабіль тэхдапамогі ў трэцяй паласе ў 23:14. Рух быў перакрыты супрацоўнікамі АМАПу, астатнія поласы былі перагароджаныя, на дарозе знаходзіліся людзі.

Судзьдзя прыпыніла працэс да ўступленьня ў законную сілу прысуду ў дачыненьні да Яраслава Збароўскага, асуджанага да 3 гадоў «хіміі» за блякаваньне дарогі ўласнай машынай і ўзьвядзеньне барыкадаў у ноч з 10 на 11 жніўня каля ГЦ «Рыга». Мяркуецца, што працэс працягнецца ў жніўні.

Суд зь Дзянісам Чыкалёвым

9 ліпеня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разглядаўся пазоў «Менсктрансу» да асуджанага на тры гады «хіміі» па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу гамельчука Дзяніса Чыкалёва. Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Багамякаў, які ў гэтым судзе разглядае аналягічныя пазовы да ўсіх палітвязьняў.

Паводле матэрыялаў справы, Чыкалёў увечары 9 жніўня парушыў працу аднаго аўтобуса (№ 163), за гэта «Мінсктранс» выставіў яму пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку.

Вядома, што такую ж суму шкоды выставілі і палітзьняволенаму Лявону Халатарану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG