Палітзьняволеная Вольга Паўлава, якую асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі», выехала ў Літву, паведамляе «Наша ніва».
9 жніўня актывістку паранілі гумавай куляй і аскепкам сьвятлашумавой гранаты, тады ж яна трапіла ў менскую турму на Акрэсьціна. Падчас разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Перамен» у Менску Паўлаву затрымалі. У выніку жанчыне прад’явілі абвінавачваньне паводле крымінальнага артыкулу. 17 дзён Вольга правяла ў карцары.
У сярэдзіне лютага Паўлаву пакаралі 3 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову — «хатняй хіміяй». Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Прысуд вынесла судзьдзя Ленінскага раёну Марына Запасьнік.
Актывістку прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу: нібыта наўмысна зьдзейсьніла злачынства, актыўна ўдзельнічала ў групавых дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак, не падпарадкавалася законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, што пацягнула за сабой парушэньне работы транспарту.
14 чэрвеня жанчына не вярнулася дадому пасьля чарговай адзнакі ў міліцыі. 15 чэрвеня зьявілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга прапала зноў.
2 ліпеня стала вядома, што палітзьняволеная знаходзіцца ў Літве.
Вольга Паўлавава мае 6-гадовага сына.