Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стагодзьдзе кампартыі Кітаю: старшыня Сі прыгразіў Захаду


У КНР 1 ліпеня адзначаюць стагодзьдзе з дня заснаваньня Камуністычнай партыі Кітаю, якая больш за сем дзесяцігодзьдзяў застаецца кіруючай сілай гэтай краіны. Старшыня Сі Цзіньпін выступіў з праграмнай прамовай.

Паводле яго, за першае стагодзьдзе свайго існаваньня партыя вырашыла праблему беднасьці і стварыла ў Кітаі грамадзтва сярэдняй заможнасьці. Да 2049 году, стогадовай гадавіны КНР, Кітай павінен стаць магутнай, цывілізаванай і сучаснай сацыялістычнай дзяржавай.

Кіраўнік дзяржавы выступіў зь перасьцярогай на адрас ЗША і іх саюзьнікаў. Ён перасьцярог Захад ад «ганарыстых павучаньняў». «Тыя, хто паспрабуе запалохаць Кітай, разаб’юць галаву аб сталёвы мур, пабудаваны сіламі 1,4 мільярда чалавек», — заявіў ён.

Сі Цзіньпін пацьвердзіў і няўхільнае імкненьне да ўзьяднаньня з Тайванем.

«Рашэньне тайваньскага пытаньня і поўнае ўзьяднаньне радзімы — гэта нязьменныя гістарычныя задачы КПК і агульная надзея ўсяго кітайскага народу», — заявіў Сі Цзіньпін, выступаючы на плошчы Т'яньаньмэнь у Пэкіне.

«Ня варта недаацэньваць нашу рашучасьць. Кітайскі народ здольны адстаяць сваю тэрытарыяльную цэласьць і гатовы гэта зрабіць», — выказаў упэўненасьць кіраўнік дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG