Пра гэта Анастасія Калашнікава паведаміла дзяўчынў сваім Instagram.
Калашнікава працавала на 6-й падстанцыі хуткай мэдычнай дапамогі і займалася ўсходнімі адзінаборствамі.
«Я сутыкалася з многімі дзіўнымі рэчамі. Можна быць якім заўгодна спэцыялістам: не выходзіць на працу з прычыны запою або піць на працы; зьневажаць калегаў і гарлапаніць на ўсіх навокал, уключна адміністрацыю; пісаць выдуманыя дыягназы. Цудоўнае месца для палёту фантазіі. Але галоўнае, быць верным цару, бо цар падорыць шкарпэтку. Але ж мы ведаем, што ў казцы гэта было добра. Таму што Добі, нарэшце, стаў свабодным», — так пракамэнтавала яна тое, што адбылося.
У студзені фэльчарку затрымалі каля сталічнай станцыі мэтро «Пушкінская», калі яна праходзіла побач зь дзяўчатамі, якія ставілі лямпадкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.
Яе пакаралі штрафам у памеры 870 рублёў паводле «народнага артыкулу» 23.34.