Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі прыйшлі ў касмэтычнае прадпрыемства «Модум», затрымалі кіраўнікоў


Менскае прадпрыемства «Модум».
Менскае прадпрыемства «Модум».

Супрацоўнікі паведамілі газэце «Наша ніва», што іх замкнулі ў памяшканьні, а кіраўніцтва затрымалі. Навіна абнаўляецца.

Нумары адміністрацыі прадпрыемства «Модуму» ў гэты момант недасяжныя, адзначае выданьне.

Раней работнікі заўважылі, што ад самай раніцы недалёка ад фабрыкі прыпаркаваўся зялёны аўтобус МАЗ са шторкамі на вокнах, а па пэрымэтры пачалі гуртавацца маладыя людзі ў цывільным.

У другой палове дня адзін з супрацоўнікаў «Модуму» пацвердзіў інфармацыю аб сілавіках у будынку.

«Ідуць стандартныя працэдуры: вымаюць дакумэнты, нешта друкуюць. Але нават незразумела, хто гэта. Офіс зачынены. Што з кіраўніцтвам, пакуль невядома, хоць з самай раніцы ўсе былі ў будынку. З чым можа быць зьвязаны візыт, пакуль нават не ўяўляю».

Аўтобусы ля менскага прадпрыемства «Модум».
Аўтобусы ля менскага прадпрыемства «Модум».

Вядомы беларускі вытворца касмэтычнай прадукцыі супрацоўнічае з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця. Паводле прадстаўніцы адміністрацыі, зь якой зьвязаўся партал Onliner, спачатку была распрацоўка сайту з інтэрнэт-крамай на 10 тысяч эўра, а ў канцы 2019-га завершыўся вялікі праект у справе кансультаваньня.

Тыдзень таму адбыліся ператрусы ў офісе онлайн-гіпэрмаркету 21vek.by, кіраўніцтва якога таксама супрацоўнічала з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьцядзе. Сузаснавальнікі інтэрнэт-крамы дагэтуль пад вартай. Што канкрэтна ім інкрымінуецца, пакуль невядома.

Паралельна сілавікі завіталі ў кампанію «Юркас», гэта адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў уваходных і міжпакаёвых дзьвярэй. Таксама правялі ператрус і затрымалі прадстаўнікоў адміністрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG