Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да затрыманых заснавальнікаў онлайн-гіпэрмаркета 21veк.by дапусьцілі адвакатаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле прэс-службы гандлёвай кампаніі 21veк.by, абаронцы топ-мэнэджараў прысутнічалі падчас допытаў, а таксама змаглі сустрэцца з затрыманымі асабіста.

Са слоў адвакатаў, на якіх спасылаецца Tut.by, сузаснавальнікі кампаніі Сяргей Вайніловіч, Павал Матусевіч, Іван Плюгачоў, а таксама начальнік падразьдзяленьня закупак Сяргей Стаюнічаў «адчуваюць сябе добра, настроеныя пазытыўна і ўдзельнічаюць у вырашэньні рабочых пытаньняў».

Інфармацыі аб іх працэсуальным статусе, а таксама аб прад’яўленых абвінавачаньнях на гэты момант няма.

22 чэрвеня сілавікі прыйшлі ў менскі офіс онлайн-гіпэрмаркета 21veк.by. Правялі ператрус, вынялі дакумэнты, а кіраўнікоў кампаніі затрымалі. Падставаў гэтых дзеяньняў не называлі.

Пры гэтым рахункі інтэрнэт-крамы не заблякаваныя, сэрвісы працуюць у штатным рэжыме.

21veк.by — адна з найбуйнейшых віртуальных гандлёвых пляцовак у Беларусі, на яе долю прыпадае траціна разнастайных тавараў, якія набываюць праз інтэрнэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG