Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапанавалі забараніць продаж авіябілетаў у Беларусь


Міністэрства транспарту ЗША выпусьціла распараджэньне, у якім прапануецца забараніць камэрцыйныя авіязносіны зь Беларусьсю.

Міністэрства транспарту ЗША выступіла за забарону продажу авіябілетаў у Беларусь, у тым ліку на рэйсы з перасадкай.

Распараджэньне заснавана на рашэньні Дзярждэпартамэнту ЗША пра тое, што з прычыны зьмены маршруту рэйсу Ryanair 23 траўня «у інтарэсах замежнай палітыкі ЗША будзе абмежаваць транспартныя зносіны паміж ЗША і Беларусьсю».

Абмежавальныя меры былі распрацаваныя Міністэрствам транспарту ЗША ў супрацоўніцтве зь Дзярждэпартамэнтам.

Раней амэрыканскія ўлады з прычыны інцыдэнту з самалётам кампаніі Ryanair абвясьцілі аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня зь Беларусьсю аб двухбаковых авіязносінах ад 2019 году. На гэтым тле, лічыць Bloomberg, абмежавальныя меры з боку Мінтрансу будуць насіць хутчэй «сымбалічны характар» з мэтай абазначыць «заклапочанасьць ЗША» ў сувязі з затрыманьнем Пратасевіча.

  • На мінулым тыдні ЗША ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў.
  • Сярод установаў пад санкцыямі, сярод іншых, апынуліся Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, Міністэрства ўнутраных спраў.
  • У сьпісе грамадзян, якія трапілі пад санкцыі ЗША, у прыватнасьці: Іван Тэртэль, старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі; Андрэй Швед, генэральны пракурор; Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG