У панядзелак літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 13 мігрантаў, якія перайшлі мяжу па-за пунктамі пропуску, паведаміла літоўская памежная служба.
У адной групе было 11 чалавек без дакумэнтаў, яны назваліся іракцамі. У другой былі двое беларусаў. Усе мігранты папрасілі прыстанішча ў Літве.
За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 нерэгулярнага мігранта зь Беларусі. У 2019 годзе — 46, а ў 2018 годзе — 104.